РЫ́МАНА ІНТЭГРА́Л,
абагульненне паняцця Кашы інтэграла на некаторы клас разрыўных функцый. Уведзены Г.Ф.Б.Рыманам (1853; апублікавана 1868). Неабходныя і дастатковыя ўмовы інтэгравальнасці дадзенай разрыўной функцыі ў сэнсе Рымана: інтэрвал інтэгравання канечны, функцыя на ім абмежаваная і мноства пунктаў разрыву функцыі на гэтым інтэрвале мае лебегаўскую меру нуль (
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)